Лозунг „Зямля – сялянам! Калі?” зацікавіў міліцыю
Удзел у акцыі Кобрыньскага райвыканкама 7 лістапада на плошчы горада з нагоды 100-годдзя Кастрычніцкага перавароту і ўскладання кветак да помніка арганізатара гэтага перавароту Леніна абярнуўся для вяскоўца Сцяпана Дубчука тлумачальнай.
Таму што замест гваздзікоў ён з аднавяскоўцам трымаў плакат: „Зямля – сялянам! Калі?”, кажа Сцяпан Дубчук:
– У Берасці дзяжурны праводзіў маніторынг інтэрнэта і ўбачыў гэта. Патэлефанаваў у Кобрынь, каб разабраліся. Участковы ўзяў у мяне тлумачэнне. Я сказаў, што ўсё было санкцыянавана.
Паводле Сцяпана Дубчука, па логіцы патрэбна, каб імі зацікавіліся ўлады і вырашылі станоўча пытанне з зямлёй, якую яны дабіваюцца шмат гадоў, а не міліцыя. Улады павінны быць удзячны і аказваць усялякую падтрымку тым, хто яшчэ хоча ў гэтых варунках працаваць на зямлі і карміць народ.
Дубчук спадзяецца, што справа не дойдзе да суда.
Беларускае Радыё Рацыя