Лукашэнка абвясціў перамогу над каронавірусам



Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуская сістэма аховы здароўя «годна выстаяла ў барацьбе з каронавірусам».

«Наша сістэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць: мы перамаглі. І пасля канчатковай перамогі над СОVID-19 абавязкова асобна сустрэнемся з нашымі лекарамі, якія сёння ўсё яшчэ на варце», – цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Заява была зробленая падчас цырымоніі ўзнагароджання прадстаўнікоў медычнай галіны і сілавых структураў. Сярод іх вайскова-палявы хірург Уладзімер Корык, рэктар Гарадзенскага медычнага ўнівэрсітэта Віктар Сняжыцкі, начальнік галоўнага ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Высоцкі ды іншыя.

Тым часам кіраўніцтва Сусветнай арганізацыі здароўя заяўляе, што колькасць інфікаваных паўсюдна расце, гаворкі пра тое, што каронавірус пераможаны, няма.