Лукашэнка адмяніў ахоўную зону Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка



Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня падпісаў указ № 259, які прадугледжвае адмену ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, скасаванне яе межаў, плошчы і складу зямель „з мэтай зняцця абмежаванняў з землекарыстальнікаў па выкарыстанні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі”.

Гэта значыць, што вырошчваць сельгаспрадукцыю, пасвіць жывёлу можна будзе ўшчыльную да радыёактыўнай зоны.

Знакі радыяцыйнай небяспекі будуць размешчаныя непасрэдна ў межах запаведніка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Паводле інфармацыі Савета міністраў, прыняцце ўказа будзе садзейнічаць вядзенню гаспадарчай дзейнасці блізу межаў запаведніка.

Указ „узгоднены ўсімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі”. Яго прыняцце „не створыць перашкодаў сістэмнаму і ўзгодненаму прававому рэгуляванню адносін, звязаных з выкарыстаннем прылеглых да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка тэрыторый”.

belapan.com