Лукашэнка даручыў КДБ разабрацца з распаўсюднікамі фэйкаў пра смерці з-за каронавірусу



Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка на нарадзе з членамі ўрада і кіраўнікамі дзяржорганаў запатрабаваў разабрацца з распаўсюджвальнікамі фэйкаў пра смерці з-за каронавірусу.

Міністэрства аховы здароўя ўвечары 20 сакавіка абвергла апублікаваную ў шэрагу СМІ інфармацыю, аб тым, што ў Віцебску ад каронавіруса памерла мясцовая жыхарка. «За апошнія два тыдні гэта ўжо чацвёртая смерць ад журналістаў. Спачатку яны »пахавалі« вядомага прадпрымальніка, потым дзяўчыну ў Гародні, затым мужчыну ў Лепелі. І вось – новая сенсацыя…». – гаворыцца ў каментары Міністэрства аховы здароўя.

«Паніка ў журналісцка-блогерскім асяроддзі катэгарычна перашкаджае нам працаваць!» – падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 76 пацверджаных заражэнняў каронавірусам, у Беларусі з 23 студзеня 2020 года арганізаваная працэдура тэставання грамадзянаў на каронавірусную інфекцыю, і за гэты час праведзена больш за 20 тысяч тэстаў. 15 пацыентаў выпісалі, 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях, і частка з іх ужо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі.

Беларускае Радыё Рацыя