Лукашэнка і Качанава каля Жыровічаў



Каля аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна з’явіліся дзве фігуркі. Жыхары Жыровічаў і ўсе хто праязджае побач на аўтамабілі, спыняюць хуткасць, каб паглядзець на знаёмыя “творы мастацтва”.

Гэтыя дзве фігуркі нагадваюць у Беларусі вельмі вядомых нам людзей – Аляксандра Лукашэнку і кіраўніцу адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлю Качанаву.

Відаць, аўтар гэтых фігурак не без гумару чалавек. Ён і стварыў Лукашэнку і Качанаву, каб людзі проста ўсміхнуліся едучы да Жыровіцкай святыні. 

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён