Лукашэнка назваў хлуснёй інфармацыю аб перадачы Кіевам дадзеных пра затрыманых расейцаў
Лукашэнка назваў хлуснёй інфармацыю аб перадачы Кіевам дадзеных пра затрыманых на тэрыторыі рэспублікі 33 расейцаў. «Ніхто ні з Украіны, ні з Расеі па гэтым пытанні не тэлефанаваў», – сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанне CNN. Паводле яго слоў, ён атрымаў звесткі ад уласных спецслужбаў.
Расейцы, якіх беларускі КДБ назваў байцамі ЧВК Вагнера, былі затрыманыя летам мінулага года ў прыгарадзе беларускай сталіцы. Менск абвінаваціў іх у падрыхтоўцы тэракту ды масавых беспарадкаў. Украіна патрабавала выдаць ёй частку затрыманых, паколькі падазравала іх ва ўдзеле ў канфлікце ў Данбасе. Аднак Менск зняў з расейцаў усе абвінавачванні і перадаў Маскве.