Лукашэнка назваў „найбольшым здабыткам” валоданне расейскай мовай



Здымак ілюстрацыйны

“Валоданне расейскай мовай – найбольшы наш здабытак”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД у Бішкеку. У сваім выступу ён назваў вельмі своечасовай і запатрабаванай ініцыятыву заснавання міжнароднай арганізацыі расейскай мовы. Лукашэнка паскардзіўся, што сёння моладзь у рэспубліках СНД можа на расейскай мове размаўляць горш і слабей, чым на ангельскай або іншых мовах.

Адзначым, што ў Казахстане і Кыргызстане, якія ўваходзяць у СНД, расейская мова мае афіцыйны статус. У Беларусі – гэта другая дзяржаўная мова. У астатніх краінах СНД (Малдове, Арменіі, Азербайджане, Узбекістане, Таджыкістане) расейская мова не мае афіцыйнага статусу.

Беларускае Радыё Рацыя