Лукашэнка папрасіў беларусак нараджаць „мінімум тры-чатыры дзіцяці”
У пятніцу, 3 жніўня, беларускі лідар выправіўся ў Віцебскую вобласць. Наведваючы Мёрскую цэнтральную раённую бальніцу, Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з маладымі маці і ўручыў ім падарункі, піша belta.by.


„Мінімум 3-4 дзіцяці трэба нараджаць!” — папрасіў Лукашэнка.
Нагадаем, што ў 2011 годзе, звяртаючыся з традыцыйным пасланнем да беларускага народа, кіраўнік дзяржавы заўважыў: „Першае дзіця — ваша, другое таксама ваша. Трэцяе дзіця — гэта маё і трохі ваша. На сто адсоткаў пятае і наступнае — гэта ёсць”.
У красавіку 2016 га ён зрабіў папраўку: „Што граху таіць, некаторыя сем’і, і шматдзетныя сем’і, нарадзіўшы траіх-чацвярых, кажуць: „Гэта Лукашэнкі дзеці. Хай ён імі займаецца”. Не, дарагія мае, я гатовы падставіць плячо. Трэцяе, чацвёртае — сапраўды мае дзеці. Я павінен ім дапамагаць, як і першым, і другім. Але клопат пра дзяцей, перш за ўсё, праходзіць праз сям’ю”.
Фота belta.by
