Лукашэнка пазбавіў Шчоткіну пасады
Мар’яна Шчоткіна вызвалена ад пасады нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця.
На гэтую пасаду прызначаны намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Ісачанка.
Адпаведны ўказ № 52 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведаміла яго прэс-служба.
Інстытут нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця быў створаны ў 2017 годдзе ўказам прэзідэнта. Стварэнне інстытута «сведчыць аб імкненні Беларусі да дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця, ўзгодненых кіраўнікамі дзяржаў свету на саміце ААН 2015 года», адзначыла тады прэс-служба Лукашэнкі.
Шчоткіна, на той момант віцэ-спікер верхняй палаты парламента, стала першым нацыянальным каардынатарам.
У 2009-2016 гадах займала пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны.
Беларускае Радыё Рацыя