Лукашэнка прышчапіўся Pfizer – сцвярджае Латушка
Лукашэнка і яго сям’я прышчапіліся ад каранавірусу нямецка-амэрыканскай вакцынай Pfizer-BioNTech. Такая інфармацыя пастапіла ў НАЎ, якім кіруе Павал Латушка.
„Аказваецца службай бяспекі Лукашэнкі была праведзена спецаперацыя, пры ўдзеле агентаў знешняй разведкі, пад дыпламатычным прыкрыццём па закупцы вакцын Pfizer, якія дыпламатычным транспартам аднаго з пасольстваў былі прывезены на тэрыторыю Беларусі ў рэзідэнцыю ўзурпатара. Ён і бліжэйшыя члены яго сям’і былі прышчэплены вакцынай Pfizer. Гэта рэальнае стаўленне дыктатара да беларусаў”.
, таму краіна і закупляе гэтыя прэпараты. Завозіць у краіну заходнія аналагі не мае сэнсу. У гэтай сувязі Павал Латушка заклікае беларусаў сыходзіць у самаізаляцыю, браць адпачынкі за свой рахутнак, насіць маскі і захоўваць сацыяльную дыстанцыю.
