Лукашэнка прызначыў першых намеснікаў у КДБ і МУС



Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі і Міністэрстве ўнутраных спраў.

Сяргей Церабаў, які да гэтага часу займаў пасаду начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, назначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Замест яго ўпраўленне ў Гомельскай вобласці ўзначаліць Аляксандр Мельнікаў, раней начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ.

Генадзь Казакевіч назначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў – начальнікам крымінальнай міліцыі. Да гэтага ён кіраваў галоўным упраўленнем па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.

БелТА