Лукашэнка ў Берасці выказаўся пра акумулятарны завод



Аляксандар Лукашэнка падчас візіту ў Берасце заявіў, што «пабачыў парушэнні» на будаўніцтве акумулятарнага заводу „АйПаўэр”.

– Я ў дадзеным выпадку на баку людзей. І вельмі правільна заўважылі, што тут з’явіліся ўжо і арыштаваныя, і затрыманыя, і крымінальныя справы, і іншае. На жаль, яны з’явіліся тады, калі ўся інфармацыя стала здабыткам прэзідэнта. І калі я стаў разбірацца, я пераправерыў інфармацыю, і ўбачыў, што людзі тут, у асноўным, якія перажываюць за экалогію, сваё жыццё, жыццё дзяцей, яны маюць рацыю.

Напачатку ліпеня кіраўнік кампаніі «Ай Паўэр» Віктар Лемяшэўскі разам з шэрагам падначаленых былі затрыманыя.

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасці трываюць са студзеня мінулага году. Праціўнікі завода АКБ збіраюцца кожную нядзелю на плошчы Леніна „карміць галубоў”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь