Лукашэнка: У нас шмат добрага, дрэннае мы заўсёды адкідаем
Лукашэнка заявіў, што нічога бурыць не будзем. «У нас шмат добрага. Дрэннае мы заўсёды адкідаем, – падкрэсліў прэзідэнт. – Так будзем жыць і далей. Але ўсё добрае мы будзем удасканальваць. Усё, што створана народам, мы нікому за бясцэнак прадаваць не маем намер».
«Мы не будзем гэта рабіць. Усё, што створана людзьмі, павінна належаць людзям, – заявіў кіраўнік дзяржавы. – Тым больш, мы ўбачылі, што адбываецца там, дзе ўсё падзялілі: з’явіліся алігархічныя колы, ўзброіліся і пачалі ваяваць адзін з адным, уцягваючы у гэта ўсё грамадства і народ. Нам гэта трэба? Не».
Таксама Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў грамадстве павінен быць парадак.
«Але ні ў якім разе — ніякага гвалту, ніякага здзекі над чалавекам, ніякага прыніжэньня чалавека», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ўсё павінна быць для дабрабыту людзей.