Лукашэнка загадаў зачысціць сістэму адукацыі
Аляксандр Лукашэнка даручыў „зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі”. Пра гэта ён расказаў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам. Лукашэнка загадаў неадкладна ўвесці ліцэнзаванне: „Народная адукацыя, школы, ВНУ — гэта не тая сфера, дзе мы жартаваць павінны”.
Нагадаем, раней міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец казаў, што з пачатку навучальнага года ўсе ўстановы адукацыі мусяць атрымаць дзяржаўную акрэдытацыю. Ліцэнзаванне планавалася ўвесці пасля прыняцця адпаведнага закона.
Беларускае Радыё Рацыя
