Лукашэнка збіраецца на «Малітву за Беларусь» (абноўлена)



2 кастрычніка,  у храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых на скрыжаваньні вуліц Каліноўскага і Ўсясьвяцкай у Менску адбудзецца экуменічная „Малітва за Беларусь”. Пра свой удзел у багаслужбе заявіў кіраўнік дзяржавы, Аляксандар Лукашэнка.

Як паведаміў прэс-сакратар Менскага епархіяльнага ўпраўленьня пратаярэй Сяргей Лепін, багаслужба не прымеркаваная да ніякай, канкрэтнай даты. Яе асноўны сэнс, ушанаваць памяць продкаў і суайчыньнікаў загіблых у абароне Радзімы і закладка адмысловага месца іх шанаваньня.

— Запрошаныя лідары ўсіх традыцыйных, у нашай краіне, канфесіяў. Плануецца пахаванне глебы з месцаў баёў і месцаў пахаванняў у Еўропе, дзе загінулі нашы суайчыннікі. І гэта бліжэйшы магчымы дзень, калі і мы можам, і прэзідэнт можа і ўсе іншыя ўдзельнікі.

Падзея не прывязана ні да нейкага царкоўнага свята, ні гістарычнай падзеі, адно што дасканала ўпісваецца ў выбарчую кампанію дзейнага кіраўніка лічыць мэдыя-эксперт Аляксандр Класкоўскі

— Яны рыхтуюцца да выбараў, і рэлігійная вертыкаль таксама. Паліттэхнолагі, якія працуюць на Аляксандра Лукашэнку, а працуюць яны даволі кваліфікавана, параілі папрацаваць і на гэту мэтавую групу. Гэта ж азбука паліттэхналогіяў: ёсць слой вернікаў і усё робіцца дзеля таго каб знайсці водгук у сэрцах пэўнай часткі выбаршчыкаў.  

З прычыны абмяжаванай колькасьці месцаў, праход у храм будзе дазволены толькі па пропусках. На буйных дзяржпрадпрыемствах набіраюць удзельнікаў для «Малітвы за Беларусь» па 10–15 чалавек ад прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: president.gov.by