Лукашэнка змяніў генплан Менска дзеля будаўніцтва шматпавярховікаў
Аляксандр Лукашэнка сваім указам №29 змяніў генплан беларускай сталіцы. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з ім з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў раёне Навінак выключаныя 24 гектары. На іх плануецца пабудаваць шматпавярховікі і школу.
Як адзначае tut.by, гэта сельгаспадарчая тэрыторыя ў гарадской мяжы, зарэзерваваная для перспектыўнага развіцця горада ў перыяд пасля 2030 года. Цяпер на ёй расце як бур’ян (бліжэй да вуліцы Паўліны Мядзёлкі), так і сельгаскультуры (бліжэй да Цнянкі).
Зямлю насупраць актыўна забудоўвае ўпраўленне капітальната будаўніцтва Цэнтральнага раёна сталіцы. Гэты ўчастак быў вылучаны пад будаўніцтва таксама паводле рашэння кіраўніка дзяржавы.
Паводле tut.by