Лукашэнку дамалявалі бараду
Беларускае Радыё Рацыя паведамляла, што каля аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна з’явіліся дзве фігуркі. Гэтыя дзве фігуркі нагадвалі вельмі вядомых нам людзей – Аляксандра Лукашэнку і кіраўніцу адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлю Качанаву.
Відаць, аўтар гэтых фігурак не без гумару чалавек. Ён і стварыў Лукашэнку і Качанаву, каб людзі проста ўсміхнуліся едучы да Жыровіцкай святыні.
Пасля гэтай публікацыі намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Кацярына Руткоўская загадала змяніць аблічча саламянай фігуры, якая падобная да Лукашэнкі. І мясцовыя мастакі дамалявалі яму бараду. А саламяную Качанаву не чапалі.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён