Ля Чырвонага касцёла ў Менску сілавікі затрымалі некалькі жанчын
Увечары 11 верасня ля Чырвонага касцёла ў Менску сілавікі пачалі затрымліваць жанчын, паведамляе Tut.by.
На відэа, якое апублікаваў партал, відаць, які некалькі жанчын і дзяўчат, адна з іх – з плакатам, ішлі да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці, але сілавікі ў масках перагадзілі ім дарогу. Жанчыны паспрабавалі зайсці ўсярэдзіну, тады сілавікі сталі затрымліваць некаторых з іх.
На відэа бачна, як прынамсі чатырох жанчын зацягнулі ў мікрааўтобус без апазнавальных знакаў. Жанчыны крычалі і спрабавалі супраціўляцца захопу.
За затрыманых жанчын паспрабавала заступіцца актывістка Ніна Багінская.