Ля Курапатаў паставілі намёт для пратэстоўцаў



На поўначы Менска 20 лютага зранку актывісты пратэстуюць супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офіснага цэнтра за некалькі дзясяткаў метраў ад Курапатаў —  месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч кіруе доўгатэрміновай акцыяй у абарону мемарыялу сталінскіх ахвяраў у Курапатах.

Каля месца будаўніцтва офіснага цэнтра будзе вахта, дзяжурства праціўнікаў гэтага будаўніцтва, па прыкладзе доўгатэрміновай акцыі 2001–2002 гадоў, калі тут будавалася менская кальцавая дарога, паведаміў Дашкевіч. «Мы робім гэта для таго, каб абараніць Курапаты. Гэта ахоўная зона вакол Курапатаў. Спадзяемся, што далучацца і жыхары гэтага мікрараёна, якія кажуць, што для іх гэтая будоўля сталася навіною, з імі ніхто не раіўся наконт гэтага будаўніцтва,» – адзначыў лідар «Маладога фронту».

Беларускае Радыё Рацыя