Ля Курапатаў затрыманы Дашкевіч і яшчэ некалькі актывістаў
Каля рэстарацыі «Поедем, поедим» затрыманы грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч, які штопятніцу з 2018 года дзяжурыць у знак пратэсту супраць адкрыцця гастранамічнай установы ля народнага мемарыялу.
Затрымалі таксама іншых грамадскіх абаронцаў Курапатаў – Таццяну Шапуцьку, Кірыла Лойку і яшчэ некалькіх чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
