Ля Валадаркі прайшла акцыя ў падтрымку раварыста



У Менску актывісты прыйшлі з расцяжкай «Свабоду анархісту Змітру Паліенку» да сцен ізалятара часовага ўтрымання па вуліцы Валадарскага.

1

Нагадаем, 29 красавіка міліцыянты разагналі акцыю раварыстаў «Крытычная маса» і затрымалі больш за 10 чалавек. На двух удзельнікаў акцыі — Змітра Паліенку і Станіслава Канавалава — завялі крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», а ў іх кватэрах правялі ператрусы з канфіскацыяй носьбітаў інфармацыі.

Пазней Станіслава Канавалава адпусцілі, цяпер ён знаходзіцца ў статусе падазраванага. Хлопцам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

26 мая Зміцер сустрэў сваё 22-годдзе за кратамі.

Наша Ніва