Ля Жыровіцкага манастыра заспяваюць шпакі
Дзеці Нядзельнай школы і моладзевага брацтва пры Свята-Троіцкім саборы ў Слоніме наладзілі арніталагічную акцыю ў Жыровічах. Ініцыятарам акцыі стаў святар Яўген Казук.
Дзеці і дарослыя наведалі Жыровіцкі манастыр. А потым на тэрыторыі манастырскай сялібы на дрэвах і будынках яны замацавалі 18 новых шпакоўняў. Цяпер шпакі вольна могуць там сяліцца і спяваць свае птушыныя песні і вернікам, і манастыру.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота еparhia.by