Лясгасы плануюць высадзіць звыш 32 тысяч гектараў новага лесу



Сёлета ў Беларусі лясгасы плануюць высадзіць звыш 32 тысяч гектараў новага лесу. Ужо па краіне вызначаныя месцы, дзе будзе весціся абнаўленне ляснога фонду. Пераважна гэта тэрыторыі, якія пакутвалі ад пажараў, прыйшлі ў заняпад ад высыхання альбо пашкоджаныя жукамі-паразітамі.

Штогод большае саджанцаў з закрытай каранёвай сістэмай, што добра, – кажа супрацоўнік пінскага лясгасу Ігар Пацоўскі:

– Бывае, што пасадачны матэрыял проста вырашчаны на градцы, ён з адкрытай каранёвай сістэмай. А гэты вырашчаны спецыяльна ў цяпліцах, у спецыяльных такіх скрынях. І атрымліваецца вось такі брыкецік. Называецца гэта з закрытай каранёвай сістэмай. Перавагі вельмі вялікія – такога пасадачнага матэрыялу на плошчу можна высаджваць значна меней, прыжывальнасць значна большая.

Вялікую колькасць плануецца высадзіць у ходзе штогадовай акцыі “Тыдзень лесу”. Яе Міністэрства лясной гаспадаркі плануе правесці з 28-га сакавіка па 4 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя