Лявон Карповіч: Сапраўдная інфармацыя не даходзіць да часткі грамадства



Сітуацыя ва Украіне паcля апошніх тэрактаў турбуе і беларусаў. Не ўсе маюць доступ да альтэрнатыўных СМІ, таму сапраўдная інфармацыя не даходзіць да часткі грамадства. Як падкрэслівае Лявон Карповіч з Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, беларусы маюць розныя меркаванні наконт сітуацыі ва Украіне.

-Усё залежыць ад таго, якое «пудэлка» яны глядзяць. Большасць, зразумела, глядзяць беларускае ці расейскае тэлебачанне. Таму большасць лічыць, што ўкраінцы нядобрыя, а расіяне добрыя. Што ва ўсім вінаватыя ўкраінцы, гэта яны паднялі гэтую вайну. Вось такія бытуюць размовы. Хто глядзіць Белсат, украінскае тэлебачанне ў таго зусім іншыя адносіны,  і той ўсё разумее.

Лявон Карповіч з мястэчка Лунна Мастоўскага раёну, з’яўляецца мясцовым краязнаўцам, сябрам   Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя