Лявон Вольскі беларусізуе «Лідскае піва»
Сёлета ў красавіку «Лідскае піва» заявіла пра пераход адной са сваіх лінеек — брэнду «Лідскае» – на беларускамоўную камунікацыю. Для новага піва знялі рэкламны ролік, які ў студыі «Беларусьфільма» зрабілі музыка Лявон Вольскі і дыктар Ілля Курган.
Праўда, пакуль яшчэ не ўся прадукцыя лідскага бровару перайшла на беларускамоўную рэкламу і аздабленне, але кампанія працуе над тым, каб гэта адбылося, паведамляе belaruspartisan.org.
Фота pivo.by
