Лявон Вольскі паклікаў на канцэрт удзельнікаў Дня Волі
Для тых, хто атрымаў «суткі» пасля падзеяў 25 сакавіка – бясплатны ўваход на канцэрт у Вільні.
«Бясплатныя ўваходы на канцэрт Вольскага 8 траўня для тых, хто атрымаў ад 10 сутак і больш за Дзень Волі», – напісаў у Facebook арганізатар канцэрту Зміцер Каспяровіч.
Канцэрт Лявона Вольскага пройдзе ў цэнтры Вільні ў клубе «Vakaris Vilnius». Музыка прадставіць праграму «172». У ёй прадстаўлены ўсе лепшыя песні Вольскага за ўсю яго кар’еру, паведамляе charter97.org.
