Любоў Лунёву з Акрэсціна забрала хуткая дапамога



Журналістку-фрылансера, якая супрацоўнічае з тэлеканала «Белсат» – Любоў Лунёву ўначы з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсціна ў Менску забрала хуткая дапамога, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У дасведчанай журналісткі ў міліцэйскім пастарунку адабралі тэлефон, таму цяжка было даведацца пра стан здароўя Любові Лунёвай. Пра гэта ў нашым ранішнім эфіры паведаміў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

– Рэпарцёрка – яна, можна сказаць, карыфей  вулічнай журналістыкі, рэпарцёрства Беларусі. Яна два дзесяцігоддзі асвятляе розныя пратэсты і акцыі, адсідкі, Акрэсціна, ізалятары. Яна была і на Акрэсціна адразу пасля маршу. Іх хуценька аформілі і адвезлі ў ізалятар, але пасля ноччу прыйшло  паведамленне, што яе вывезлі  на хуткай дапамозе а палове першай гадзіны ночы. Тэлефон у Лунёвай забралі ў аддзяленні міліцыі, і адпаведна яе вызвалілі без тэлефона.

 Днём 7 снежня Лунёву і аператара Івана Куракевіча затрымалі падчас працы на традыцыйным панядзелкавым маршы пенсіянераў. Пасля складання пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП да суда.

Беларускае Радыё Рацыя