Любоў Сарлай: Аштрафаваць за нагавіцы – гэта дзікунства
У Гародні на 20 базавых велічыняў аштрафавалі Любоў Сарлай – дзяўчыну, што выйшла прагуляцца ў цэнтр гораду ў цёплых нагавіцах з бел-чырвона-белымі лампасамі.
Суд над дзяўчынай адбываўся па скайпу, і суддзя Руслан Гурын не прыняў да ведама, што Любоў проста моўчкі гуляла па горадзе.
– Галоўнае пытанне з пачатку было такое: якога колеру ў вас была куртка? Чорнага. Якога колеру шалік. Кажу: чырвонага. Ах, чырвонага, ну ўсё зразумела. А потым ён мне кажа: а нагавіцы, вы хочаце сказаць, што проста так апранулі гэтыя нагавіцы. Я кажу: нагавіцы гэтыя ў мяне з 2014 года, я кожную зіму іх нашу, і цяжарная ў іх хадзіла, з дзецьмі гуляла, я кожную раніцу ў іх у садок важу дзяцей. Кажа: не, гэта не проста так.
Любоў Сарлай лічыць, што суткі ў ізалятары і вялізны штраф – гэта помста за яе грамадзянскую пазіцыю.
– Гэта помста, таму што мне адразу сказалі: я цябе ўсё роўна пасаджу. То бок, гэта мэтанакіравана. Ён сказаў: ты хацела сабе прыгодаў і ты іх знайшла. Я кажу: якіх прыгодаў я хацела? Я штосьці супрацьзаконнае раблю? Штосьці зусім не разумею.
На дзяўчыну ўжо складзена больш за 5 пратаколаў па “народнаму артыкулу” 23.34 і ўжо двойчы справы па гэтых пратаколах былі спынены: першы раз з-за адсутнасцю склада злачынства, а другі – за прайшоўшы тэрміна прыцягнення. Такія судовыя рашэнні ў адносінах да дзяўчыны прымала вядомая ў горадзе суддзя Суда Кастрычніцкага раёну Гародні Алена Тоўсцік-Самойла.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча