Людміла Лапко: Я буду галадаваць, пакуль не прыйдзе адказ з адміністрацыі прэзідэнта
У Лідзе працягваюць галадаваць дзве жанчыны – Людміла Лапко і Алена Мікалюк. Іх сыны асуджаныя за наркотыкі. Маці патрабуюць перагляду справаў. Лапко галадуе ўжо 8-мы дзень:
– Я пачынала галадоўку разам з актывістамі „Маці 328”. Але з-за таго, што было прынятае рашэнне спыніць галадоўку, я напісала зварот да прэзідэнта і папрасілі паспрыяць разабрацца са справай майго сына. Я буду галадаваць, пакуль не прыйдзе адказ з адміністрацыі прэзідэнта.
Між тым, іншыя актывісткі «Матчынага руху 328» выйшлі з галадоўкі. У тым ліку таму, што адно зь іхніх патрабаваньняў выкананае. Саўмін накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб змене наркатычнага артыкулу. Адказнасць за распаўсюд наркотыкаў можа быць зменшаная.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя