Людзей працягваюць выклікаць на допыты па “Пінскай справе”



Па гучнай “Пінскай справе”, як найменей дзесяць чалавек знаходзяцца ў вышуку. З цягам часу гэтых фігурантаў могуць выдзеліць у асобнае справаводства, – мяркуе грамадская дзяячка Вераніка Іванова. Паводле яе, сілавікі яшчэ намагаюцца раскручваць справу надалей: 

– Ёсць шэраг асоб, якія знаходзяцца ў вышуку ў сувязі з дачыненнем, па меркаванню праваахоўнікаў, да тых падзей. Таксама вядуцца вышуковыя мерапрыемствы, наколькі мне вядома, перыядычна праходзяць вобшукі, перыядычна выклікаюцца людзі на допыты не толькі ў РАУС, але і ў КДБ. Ідзе збор інфармацыі і можна казаць аб тым, што ў нас яшчэ будуць палітзняволеныя, будуць асуджаныя.

Па “Пінскай справе” ўжо асуджана 26 жыхароў Пінска на тэрміны ад 3,5 да 6,5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя