Людзі прыехалі на прыём да Качанавай, але іх ніхто не прыняў
Інвалід 2 групы Аляксандр Краўчук з Кобрына, як і многія іншыя, не трапіў 29-га сакавіка на прыём да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай. Яму, чалавеку без нагі, вельмі нялёгка было дабрацца да сталіцы. На месцы малады чалавек не можа вырашыць свае праблемы.
Кажа Аляксандр Краўчук:
– Людзі прыехалі запісаныя. Ніхто іх не прымае. Ім нават не паведамілі. Тлумачаць, што ў сувязі са змяненнем планаў кіраўніка краіны, змяніліся планы і ў Качанавай. Але згодна закону аб зваротах грамадзянаў, павінны прымаць яе намеснікі ў яе адсутнасці. Ніхто не прымае.
Аляксандр Краўчук вярнуўся дадому з тым, з чым паехаў. 300 метраў разбітай дарогі да яго дома адрэзалі яго ад свету. Ён, былы афіцэр, бацька дваіх непаўнагадовых дзяцей, пасля аўтадарожнай аварыі застаўся інвалідам з пенсіяй 265 рублёў. Ён хоча працаваць. Бо гэтых грошай катастрафічна не хапае на сям’ю. Але работы няма.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя