Людзі самі ратуюцца і засцерагаюцца ад віруса
У Беларусі рэзка павялічылася колькасць хворых на каронавірус. Тым не менш Аляксандр Лукашэнка не ўводзіць каранцін і лічыць, што такім чынам выпрацуецца агульны імунітэт, калі перахварэе звыш 60 адсоткаў людзей.
Атрымліваецца, што людзі самі павінны ратавацца і засцерагацца ад віруса. Мы пацікавіліся ў людзей рознага ўзросту і з розных гарадоў, што яны робяць, каб не захварэць.
Адказвае жыхарка Баранавіч Людміла Падгайская:
– Калі іду на аўтобус, у краму, надзяваю павязку. Я сама сшыла дзве павязкі. Адну з васьмі слаёў марлі, другую – з шасці.
– На рынак не хаджу, таму што пакупнікі не ходзяць, баяцца віруса. І мы атрымліваецца, што таксама баімся пакупніка.
– Мы ўжо даўно засцерагаемся.
Але амаль усе нашы суразмоўцы адзначаюць легкадумнасць і безадказнасць нашых людзей да свайго здароўя:
– Мала чалавек у масках ходзіць.
– Размаўляў з касірам у цягніках. Яна просіць пасажыраў паказаь, каб праглядаўся гэты квіток, а яны ёй адказваюць, каб брала ў рукі.
Паводле жанчыны з Бярозы, газета «Савецкая Беларусь» ва ўнісон з Лукашэнкам расхалоджвае людзей. Напрыклад, друкуе артыкул, дзе нейкі нямецкі нібыта прафесар лічыць каронавірус панікай.
Тым не менш нават афіцыйная статыстыка Міністэрства аховы здароўя паказвае значны рос хворых на 15 красавіка – іх ужо каля 4 тысяч, памерла – 36 чалавек, 68 – на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Беларускае Радыё Рацыя