Людзі стаміліся і вырашылі ўзяць паўзу
За некалькі месяцаў зімы людзі стаміліся і вырашылі ўзяць паўзу да пачатку вясновага перыяду. Прычына – моцная дэпрэсія пасля падзеяў, якія звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй, а менавіта сотнямі палітвязняў і крымінальных справаў, – распавёў берасцейскі грамадскі дзеяч Віктар Клімус:
– Нечакана, прынамсі, для мяне актыўнасць зноў пачала павялічвацца і адносна шмат для апошняга часу было затрыманняў. Калі шчыра, я больш чакаў актывізацыі з нагоды ўсебеларускага сходу чыноўнікаў і міліцыянтаў ці на бліжэйшы вясновы перыяд.
Віктар Клімус перакананы, што жыхары Берасцейскай вобласці, як і ўсёй краіны, яшчэ сябе праявяць у пратэставым плане. Гэта пытанне часу.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
