Людзі ў масках затрымалі журналіста Семчанку
У Менску затрымалі экс-журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанку, які ў жніўні сышоў з пула Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту.
Прыкладна ў 16:30 у кватэру да яго прыйшлі людзі ў масках і забралі мужчыну, піша «Наша Ніва».
Тэлеканал «Белсат» дадае, што прыкладна гэтым часам Семчанка даваў інтэрв’ю каля свайго падʼезда.
Нядаўна гэткім жа чынам былі затрыманыя экс-тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзмітрый Кахно. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і асудзілі на 10 сутак кожнага. Потым міліцыя запісала відэа з экс-тэлевядоўцамі, як тыя каюцца ў сваіх дзеяннях.
Не выключана, што Семчанку затрымалі, каб зняць такое ж відэа і з яго ўдзелам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nashaniva.by