Людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Беларусі наведаюць Польшчу
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Беларусі і Польшчы абменяюцца досведам. Паездка польскай дэлегацыі ў Беларусь і паездка беларускай дэлегацыі ў Польшчу запланаваныя ў другой палове кастрычніка ў рамках праэкту ’’Пераадольваючы бар’еры – партнэрства Люблін-Замасць-Уладава-Берасце для актывізацыі інвалідаў 2012-2013 года’’.
Гаворыць Адзін з галоўных каардынатараў праэкту з беларускага боку, старшыня грамадскага аб’яднання ’’Інвалід і асяроддзе’’ Іван Шмыга
– Разумееце, адна справа афіцыйная статыстыка альбо афіцыйная нейкая праца дзяржаўных структураў, а іншая справа, калі людзі, якія працуюць з інвалідамі сустракаюцца сам-насам неафіцыйна. Афіцыйна – гэта іншы рамкі, іншыя ўзроўні. А мэты ў нас аднолькавыя, бо інваліды ў нас аднолькавыя, што ў Польшчы, што ў Германіі, што ў Беларусі.
Праэкт па абмену вопытам беларускіх і польскіх людзей з абмежаванымі магчымасцямі ажыццяўляецца ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва ’’Польшча-Беларусь-Україна 2007-2013’’.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце