Люкі-пасткі ў Баранавічах
У Баранавічах у раёне вуліцы Дамашэвіцкай стаяць пасткі ў выглядзе адкрытых каналізацыйных люкаў, схаваных ад вока высокай травой. У адкрыты люк ужо трапіў сабака суседа Мікалая Чарнавуса.
Грамадскі актывіст неаднаразова звяртаўся да ўладаў як мясцовых, так і абласных, каб жыллёвая гаспадарка навяла парадак у гэтым месцы.
Актывіст атрымлівае адказы, што факты не падцвярджаюцца, кажа Мікалай Чарнавус:
– І атрымліваецца, пакуль чыноўніка ў гэты люк не ткнеш, ён не заўважыць. Люкі адкрытыя, зараслі травой і чакаюць свайго часу, пакуль адбудзецца няшчасны выпадак. Пакуль туды чалавек не ўпадзе і не пакалечыцца.
Мікалай Чарнавус прапанаваў сваю дапамогу ў ачыстцы тэрыторыі, але ўлады ад яе адмовіліся.
Няўжо па такой праблеме патрэбна звяртацца ў сталічныя службы, здзіўляецца Чарнавус.
Беларускае Радыё Рацыя