Лютэранская кірха ў Гародні рыхтуецца да фестывалю арганнай музыкі



Да 6-га ліпеня, дня пачатку Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі, будуць скончаныя вонкавыя рамонтныя працы ў адзінай дзеючай у Беларусі лютэранскай кірсе ў Гародні.

Будаўнікам засталося даўсталяваць элементы малых шпіляў на вежах і агароджу вакол культавага будынка.

[Not a valid template]

Прымаць шматлікіх гасцей фестываля лютэранскі храм па словах пастара Уладзіміра Татарнікава будзе ў новым выглядзе:

 – Аднаўленне лютэранскай кірхі – гэта знакавая падзея. Па-першае, як гісторыка- культурнай каштоўнасці Беларусі, бо лютэранская царква ў Беларусі не была адасобленая – гэта частка гісторыі нашага народа. Па-другое, аднаўленне зрама – гэта прыцягненне турыстаў і радасць для жыхароў і гасцей Гародні. 

На першы міжнародны фестываль арганнай і класічнай музыкі ў Гародню, які адбудзецца з 6 па 12 ліпеня, чакаецца прыезд вядомых выканаўцаў з Беларусі, Літвы, Расеі, Польшчы і Нямеччыны.

Штодзённа будуць адбывацца па 2-3 дабрачынных канцэрты.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня