Лыжнік Далідовіч: Просяць зняць БЧБ-сцяг з балкона. Не здыму



Вядомы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч падзяліўся меркаваннем пра ліст з таварыства, дзе яму загадана зняць БЧБ-сцяг, піша Tribuna.com.

 

Ліст з подпісам старшыні праўлення Аляксандра Палякова, які з’яўляецца бацькам Веры Паляковай — жонкі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

«Вось атрымаў ліст. Ляжу ў цёплым ложку, з дачкой самай малодшай і думаю, што адказаць гэтаму таварышу. Гарыць свечка на падаконні ў памяць аб Рамане. Хіжынковай яшчэ 15 сутак дадалі. А тут зніміце паважаны… Гісторыя яна такая — правядзі рэферэндум аб сімволіцы цяпер, упэўнены, вярнуўся б сцяг (бел-чырвона-белы) зноў. І гэта нармальна. Не хачу хаосу. Хачу павагі да выбару народа. Не хачу гвалту. Хачу дыялогу. Сцяг не здыму. Заплачу штраф» калі трэба» — напісаў Далідовіч.

Фота: sb.by