Мабільны аператар МТС не супраць беларускай мовы
Паслугі мабільнай сувязі і беларуская мова. Мабільны аператар МТС не супраць зменаў у Закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” датычна заканадаўчага замацавання абавязковага маркіравання тавараў на дзвюх дзяржаўных мовах, а таксама магчымасці атрымання паслугі на той дзяржаўнай мове, на якой пажадае кліент. Пра гэта кампанія паведаміла ў лісце да Ігара Случака, які ініцыюе змены ў Закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”.
– Я звярнуўся да некаторых вытворцаў, якія і раней праяўлялі схільнасць да беларускай мовы, каб даведацца, як яны ставяцца да такіх зменаў. Пачалі прыходзіць адказы. Напрыклад, мабільны аператар Беларусі МТС выказаўся не супраць гэтых зменаў.
Пры гэтам у лісце паведамляецца, што ацэнка патрэбы і правамернасці прапанаваных Ігарам Случаком зменаў у Закон “Аб абароне правой спажыўцоў” знаходзіцца па-за межамі кампетэнцыі кампаніі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя