Мабільны пункт вакцынацыі з’явіцца ў кожным раёне



Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што неўзабаве ва ўсіх раёнах краіны будуць працаваць мабільныя пункты вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі.

На Піншчыне ўжо працуе выязная брыгада медыкаў, якая на мінулым тыдні правяла вакцынацыю ў дзесяці палескіх вёсках. Па словах фельчара Вольгі Ладыга, жыхарам трэба ўсвядоміць, што каронавірус сам па сабе нікуды не сыдзе:

– Нам трэба бараніцца, Covid-19 нікуды не знікне, а вакцынацыя – спосаб захаваць нашае жыццё. Вы ведаеце пра калектыўны імунітэт – 60% насельніцтва неабходна прышчапіцца. Тут не трэба баяцца. 

У краіне за перадапошнія суткі зарэгістраваныя 953 новыя выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек, пад наглядам медыкаў застаецца амаль 8 тысяч пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя