“Мадэрнісцкі шпацыр” па Берасці
„Мадэрнісцкі шпацыр – вулічная сустрэча пра берасцейскую архітэктуру” адбылася ў Берасці. Экскурсія прайшла па квартале, які абмежаваны дамамі па вуліцы Астроўскага, Савецкая і праспекта Машэрава, распавяла адна з галоўных арганізатараў Алена Каховіч:
– Адбыўся пяты «Мадэрнісцкі шпацыр», які быў прысвечаны кварталу, што абмежаваны вуліцамі Машэрава, Астроўскага і Савецкай. Гэта для Берасця даволі ўнікальная забудова, бо можна яшчэ прагледзець, які быў архітэктурны комплекс. Гэта архітэктура больш пераходная і пабудаваная на аснове дамоў, якія захаваліся яшчэ да Першай сусветнай вайны і былі папросту мадэрнізаваныя ў функцыяналісцкім стылі.
Да канца года пройдзе яшчэ адная сустрэча, прысвечаная берасцейскаму канструктывізму. Папярэдняй датай абрана 22 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце