Магілеўскі бард Аляксандр Баль арыштаваны на 15 сутак

Як паведамляе @MAYDAYMog, суд Гарадоцкага раёна пастанавіў арыштаваць музыку на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Аляксандра Баля затрымалі 15 чэрвеня ў Магілёве. Музыка – лаўрэат разнастайных фестываляў бардаўскай песні, у тым ліку Грушынскага – самага вядомага ў Расеі.
Пасля пачатку масавых рэпрэсій Баль напісаў песню «На родине моей беда», у якой адназначна выказаў сваю грамадскую пазіцыю. Напрыканцы 2021-га яго звольнілі з пасады загадчыка музычнай часткі Магілёўскага драмтэатра.
