Магіляўчанка здала мужа, які захоўваў зброю
Самаробны пісталет быў знойдзены ў кватэры магілёўца супрацоўнікамі міліцыі, якія прыбылі на сямейны скандал.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, у міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што муж учыніў скандал, яна папрасіла праваахоўнікаў супакоіць яго. Міліцыянеры правялі з мужам і жонкай прафілактычную гутарку і ўжо збіраліся пакінуць кватэру, але тут жанчына паведаміла, што яе муж незаконна захоўвае дома пісталет.
„Гэта была інфармацыя праўдзівая: у кватэры ў мужчыны ляжаў самаробны прадмет, знешне падобны на караткаствольную гладкаствольную агнястрэльную зброяю пад спартыўна-паляўнічы патрон, якая, згодна з заключэннем эксперта, з’яўляецца агнястрэльнай зброяй”, — сказала Сіманава.
Паводле яе слоў, 54-гадовы непрацоўны і раней не судзімы гаспадар кватэры спрабаваў апраўдацца тым, што зброю шмат гадоў таму падарыў яму цяпер нябожчык бацька, і калі б не балбатлівасць яго жонкі, яна б і далей працягвала пыліцца на адной з паліц шафы. У выніку мужчына быў затрыманы за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання на падставе артыкула 9.1 КоАП. Вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да яго крымінальнай справы паводле падазрэння ў незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі.