Магілёўскія мытнікі канфіскавалі 15 тон шампіньёнаў



Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Магілёўскай мытні спынілі спробу незаконнага перамяшчэння буйной партыі шампіньёнаў.

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскай мытні, пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў у Чэрыкаўскім раёне быў прыпынены рух транспартнага сродку, які накіроўваўся ў Расейскую Федэрацыю. У грузавым адсеку аўтамабіля знаходзілася 15 тон грыбоў. Мытнікамі ўстаноўлена, што тавар перамяшчаўся па несапраўдных таварасуправаджальных дакументах. У выніку грыбы агульным ацэначным коштам звыш 85 тысяч рублёў канфіскаваныя.

Магілёўскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

Як адзначылі ў мытні, за першае паўгоддзе 2017 года беларускімі мытнікамі спынена 425 адміністрацыйных правапарушэнняў, аб’ектамі якіх з’яўляліся больш за 8,6 тыс. тон тавараў „санкцыйнай” групы.

belapan.by