Магілёўскія вучні просяць дапамогі ў Міколы Лукашэнкі



У Магілёве 15 вучняў сярэдняй школы № 33 падпісаліся пад лістом да сына беларускага кіраўніка Мікалая Лукашэнкі з просьбай дапамагчы ў добраўпарадкаванні прышкольных тэрыторыі.

«Паважаны Мікалай Лукашэнка, мы школьнікі СШ № 33, просім вас як уплывовага школьніка і будучага прэзідэнта абавязаць магілёўскіх кіраўнікоў выканаць свае абавязкі ў забеспячэнні дзіцячай бяспекі пры наведванні школы і карыстанні спартовай пляцоўкай», – гаворыцца ў лісце школьнікаў.

Як паведаміў ініцыятар збору подпісаў сярод вучняў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, звярнуцца да сына Лукашэнкі прымусіла абыякавае стаўленне магілёўскіх чыноўнікаў, адказных за бяспеку дзяцей на тэрыторыі школ.

belapan.by