Магілёўца абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці і акце тэрарызму
Магілёўскі абласны суд прызнаў 28-гадовага магілёўца вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці і акце тэрарызму і накіраваў яго на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне з узмоцненым наглядам, паведамляе БелТА.
Згодна з матэрыяламі справы, магілёвец быў актыўным падпісчыкам «аднаго з дэструктыўных Telegram-каналаў» і абмяркоўваў з яго адміністратарамі магчымасць здзяйснення тэрарыстычных актаў з ужываннем самаробных выбуховых прылад. Пасля мужчына вырабіў з падручных сродкаў кактэйль Молатава і 10 чэрвеня кінуў яго ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута МУС. Пры гэтым магілёвец быў п’яны, сцвярджае следства.
Матэрыяльную шкоду, якую мужчына нанёс інстытуту, суд ацаніў у 2 тысячы 300 рублёў. У магілёўца ёсць магчымасць абскардзіць судовае рашэнне.
Беларускае Радыё Рацыя
