Магілёўца арыштавалі на 15 сутак за ўкраінскі сцяжок
19 гадоў таму
На 15 сутак арыштавалі магілёўскага прадпрымальніка за ўкраінскі і нацыянальны сцяг у салоне аўтамабіля.
Гаворка пра бізнесоўца Уладзіміра Тычынскага. У прапагандысцкім сюжэце рэгіянальнага магілёўскага каналу „Беларусь 4” сказалі, што мужчына „быў прыхільнікам укро-нацысцкіх фармаванняў”, а таксама „ездзіў з украінскай нацыяналістычнай сімволікай у сваім аўто”. Пад апошнім маецца на ўвазе афіцыйны сцяг Украіны.
Як паведамляе @MAYDAYMog, у канцы мінулага тыдня над Уладзімірам адбыўся судовы працэс, які не быў адлюстраваны ні ў папяровым раскладзе ў будынку суда, ні ў электронным раскладзе. Ёсць інфармацыя, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.