Магутны землятрус у Мексіцы



Агульная колькасць ахвяр наймацнейшага землятрусу магнітудай 7,1 у Мексіцы, па звестках уладаў, перавышае 200 чалавек. Раней называлася лічба ў 240 чалавек, аднак пасля ўдакладненняў яна была зніжана да 216. Канчатковая колькасць загінуўшых можа змяніцца па меры таго, як паступаюць новыя звесткі.

Прадстаўнікі ўладаў паведамляюць, што ў сталіцы разбураны дзясяткі дамоў. Больш за 20 дзяцей загінулі і яшчэ 30 прапалі без вестак пры абрушэнні школы.

Аэрапорт Мехіка зачынены. Мноства будынкаў у горадзе цалкам эвакуяваныя.

Ратавальнікі прыбылі ў раёны горада з найбольшымі разбурэннямі. Ёсць верагоднасць, што пад заваламі застаюцца людзі. Ратавальнікі і добраахвотнікі разграбалі завалы разбураных будынкаў.

Па словах уладаў, як мінімум за 3,8 млн чалавек засталіся без электрычнасці.

Землятрус адбыўся ў 13:14 па мясцовым часе (18:14 па Грынвічы). Неадкладна тысячы людзей выбеглі на вуліцы.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся непадалёк ад горада Атенсінга, у штаце Пуэбла, прыкладна ў 120 кіламетрах ад Мехіка, на глыбіні 51 кіламетр, паведамляе Геалагічная служба ЗША.

Па меншай меры 54 чалавекі загінулі ў мексіканскім штаце Марелас, на поўдзень ад сталіцы, 8 чалавек у штаце Мексіка, 6 чалавек у штаце Пуэбла і 4 чалавекі ў сталіцы краіны Мехіка.

Землятрус адбыўся ў момант, калі выратавальныя службы Мехіка праводзілі вучэнні па барацьбе з наступствамі падобных катаклізмаў, у 32-ю гадавіну магутнага землятрусу, у выніку якога тады загінула каля 10 тысяч чалавек.

Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета заклікаў народ не збірацца на вуліцах, каб даць магчымасць ратавальнікам дабрацца да завалаў.

У многіх раёнах абарваная тэлефонная сувязь.

Лідары ЗША, Канады і іншых краін выказалі свае спачуванні пацярпелым ад землятрусу.

BBC