Маісей Мазько: Улады баяцца кансалідацыі грамадства
Дзвесце сорак – такая колькасць заявак на мітынгі была пададзеная на Берасцейшчыне мясцовым уладам з мэтаю правядзення масавага мерапрыемства.
Ніводная з іх, акрамя выбарчай акцыі 10 лістапада, не была задаволеная, – распавёў адзін з актыўных удзельнікаў пратэстаў Маісей Мазько:
– Адзіны мітынг ад 240 заявак – гэта, канешне… Улады чамусьці баяцца кансалідацыі грамадства, вельмі баяцца, яно заўважна. На фоне гэтага яны і не дазваляюць іх праводзіць.
Падчас мітынгу ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у берасцейцаў таксама была магчымасць азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, якія выступаюць за вырашэння сур’ёзных экалагічных праблемаў на ўзроўні рэгіёна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце