Майдан у Кішынёве. Пратэстоўцы ўсталявалі намёты (абноўлена)
На плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ў цэнтры сталіцы Малдовы праходзіць мітынг, арганізаваны платформай „Годнасць і праўда”.
[youtube id=”kPnwWnOPino”]
Да раніцы панядзелка на плошчы ў цэнтры Кішынёве мітынгоўцы разбілі каля 100 намётаў.
[youtube id=”hiB__ZJDFNA”]
[youtube id=”k8FPcjdpgiQ”]
Дэманстранты з руху „Чырвоны блок” паспрабавалі прарвацца да будынка Генеральнай пракуратуры краіны, аднак не змаглі пераадолець паліцэйскі кардон. Пасля гэтага актывісты пачалі ўсталёўваць на вуліцы палаткі.
„Мы застанемся тут, каб пікетаваць будынак Пракуратуры, дамагацца ачышчэння правасуддзя ад карумпаваных суддзяў і пракурораў”, – заявіў лідар „Чырвонага блока” Рыгор Пятрэнка.
Удзельнікі акцыі пратэсту сабраліся ў Кішынёве з мэтай ціску на ўладу, якая, на іх думку, нясе адказнасць за сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
Многія трымаюць у руках сцягі Румыніі, Малдовы і ЕЗ. Мітынгоўцы патрабуюць прыцягнення да адказнасці вінаватых у крадзяжы грошай з банкаўскай сістэмы – 1 мільярда еўра.
Разам з тым, прыхільнікі руху «Антыфа» прайшлі маршам ад Акадэміі навук да кішынёўскай мэрыі.
Мітынг праходзіць мірна. За грамадскім парадкам сочаць дзясяткі паліцэйскіх.
На сённяшнім брыфінгу, арганізаваным у сувязі з акцыяй пратэсту, міністр унутраных спраў Алег Балан заявіў, што будзе зроблена ўсё для таго, каб жыхары сталіцы і ўдзельнікі мерапрыемства ў цэнтры горада адчувалі сябе ў бяспецы.
[youtube id=”URXIvC7aSM4″]
Паводле kp.md